- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
2 жніўня Царква святкуе Дзень памяці аднаго з самых шануемых святых Старога Запавету — прарока Божага Іліі
02 жніўня 20212 жніўня (20 ліпеня па старым стылі) праваслаўныя хрысціяне святкуюць дзень памяці аднаго з самых шануемых святых Старога Запавету — прарока Божага Іліі. Менавіта яму былі прысвечаны на Русі першыя праваслаўныя храмы. У імя святога Іліі яшчэ пры князі Аскольдзе, да афіцыйнага прыняцця хрысціянства ў 988 годзе, быў узведзены саборны храм у Кіеве. А святая роўнаапостальная княгіня Вольга паставіла царкву ў імя прарока Божага Іліі на поўначы Русі, у вёсцы Выбуты.
Вернікі шануюць прарока Ілію нароўні са святым Мікалаем Цудатворцам. Імя прарока Іліі перакладаецца як «Бог мой Гасподзь», што выказвае асноўны змест яго служэння (пар.: 3 Цар. 18:36) — зацятая барацьба за пакланенне Адзінаму Богу і выяўленне Яго магутнасці сваімі справамі.
Некалі жыццё людзей была непарыўна звязана з гадавым кругам богаслужэнняў і будавалася вакол дат царкоўных свят. У сувязі з гэтым у народзе з'явілася мноства прыкмет. Так, напрыклад, адзначалася, што пасля дня памяці Ільі прарока ў прыродзе справа ідзе да восені, часцей льюць дажджы «Ільін дзень да абеду — лета, пасля абеду — восень» ... але трэба памятаць, што народныя прыкметы не маюць дачынення да веравучэння Царквы.
Варта адзначыць, што не толькі ў дзень памяці прарока Божага Іліі, але і ў любы іншы дзень вялікіх царкоўных святаў, вернікі імкнуцца адкласці свае жыццёвыя справы. Аднак распаўсюджанае сцверджанне, што у святы, у тым ліку нядзельныя дні, ні ў якім разе нельга працаваць, не з'яўляецца царкоўным правілам. Царква ніколі не забараняла працаваць, пры неабходнасці гэта можна рабіць у любы час. Але ў хрысціяніна прыярытэты павінны быць расстаўлены правільна: «Калі Бог будзе на першым месцы, то ўсё астатняе будзе на сваім» — гаварыў блажэнны Аўгусцін Аўрэлій. Вядома, самым правільным для праваслаўнага хрысціяніна будзе сустрэць свята ў храме за богаслужэннем. Але, калі абавязкі перад сям'ёй, службовыя абавялкі не дазваляюць у канкрэтны час наведаць набажэнства ў царкве, то і дома можна праспяваць трапар і кандак прароку Іліі, а таксама прачытаць звернутую да старазапаветнага святога малітву.
Велічанне прароку Іліі
Велічаем цябе, /
святы слаўны прароча Божы Ілія, /
і шануем на Нябёсы /
на калясніцы вогненнай, /
слаўнае ўзыходжанне тваё.
Трапар прароку Іліі
У плоці Ангел, /
прарокаў падмурак, /
другі Прадцеча прышэсця Хрыстовага, Ілія слаўны, /
які Елісею паслаў звыш благадаць /
немычы адганяць/
і пракажоных ачышчаць, //
таму і шануючых яго абдорвае ацаленнямі.
Кандак прароку Іліі
Прарок і празорлівец вялікіх спраў Бога нашага /
Ілія, чыё імя слаўнае! /
які словам сваім стрымаў выліваючыя дождж аблокі, //
малі за нас Адзінага Чалавекалюбца.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.