-
У Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца сустрэча выпускнікоў 1997 года
30 мая 2017Праграма святочнай сустрэчы, прысвечанай 20-годдзю заканчэння семінарыі выпускнікамі 1997 года, уключае саборнае здзяйсненне Бажэственнай літургіі ў семінарскім Трохсвяціцельскім храме.
падрабязна » -
Упершыню прайшоў вясновы баль моладзі Тураўскай епархіі
30 мая 201729 мая на базе дзяржаўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 1 горада Калінкавічы» ўпершыню прайшоў вясновы баль праваслаўнай моладзі Тураўскай епархіі. Сярод ганаровых гасцей балю быў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча работнікаў сацыяльных служб Барысаўскай епархіі
29 мая 2017У цэнтры «Добрыя сэрцы» Барысаўскага благачыння адбылася сустрэча старэйшых сясцёр сястрынстваў міласэрнасці і сацыяльных работнікаў благачынняў Барысаўскай епархіі. Прысутныя распавялі аб сацыяльным служэнні ў 2016 годзе і планах на бягучы год, падзяліліся вопытам работы, абмеркавалі хвалюючыя пытанні.
падрабязна » -
29 мая 2017
27 мая па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага з храма Царскіх страстацерпцаў у горадзе Магілёве пачаўся пешы хрэсны ход па маршруце: Магілёў — Віцебск — Вялікія Лукі — Пскоў.
падрабязна » -
Выпускнікі гродзенскіх катэхізатарскіх курсаў і іканапіснай студыі атрымалі сертыфікаты
29 мая 201728мая, пасля завяршэння Бажэственнай літургіі ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна, настаяцель протаіерэй Георгій Рой павіншаваў слухачоў і выкладчыкаў катэхізатарскіх курсаў імя прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага, з заканчэннем чарговага навучальнага года.
падрабязна » -
Урач-святар распавёў супрацоўнікам ветэрынарнай акадэміі аб прафілактыцы эмацыянальга выгарання
29 мая 2017У Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбылася гутарка на тэму «Прафілактыка эмацыянальга выгарання». Правёў гутарку загадчык аддзялення памежных станаў Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, старшыня епархіяльнай камісіі па ахове здароўя іерэй Ігар Носікаў.
падрабязна » -
Епархіяльная інтэлектуальная гульня «Вера» адбылася ў Слоніме
28 мая 2017Па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў рамках святкавання 700-годдзя заснавання і 25-годдзя адраджэння Навагрудскай епархіі у горадзе Слоніме 27 мая адбылася епархіяльная інтэлектуальная гульня «Вера».
падрабязна » -
У аграгарадку Квасоўка асвечаны храм у гонар праведнага Іаана Кармянскага
28 мая 201727 мая архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій здзейсніў чын асвячэння новага храма ў гонар праведнага Іаана Кармянскага аграгарадка Квасоўка Гродзенскага раёна.
падрабязна » -
28 мая 2017
28 мая, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, святых айцоў I Усяленскага Сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
27 мая 2017
27 мая па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага ў Зале Царкоўных Сабораў Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве адбылася канферэнцыя «Свяціцель Ігнацій (Бранчанінаў): 150-годдзе з дня смерці». З дакладам на канферэнцыі выступіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
27 мая 2017
26 мая па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Кірыла мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у семінары «Актуальныя пытанні прымянення правілаў аб царкоўных правапарушэннях і пакараннях (забаронах)». Семінар адбыўся пад старшынствам архіепіскапа Берлінскага і Германскага Марка ў Срэценскім манастыры горада Масквы.
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на чэрвень 2017 года
27 мая 2017Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на чэрвень 2017 года.
падрабязна » -
27 мая 2017
25 мая ў Уваскрасенскім кафедральным саборы горада Барысава адбылося мерапрыемства, прысвечанае дню памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і прымеркаваны да гэтага свята Дзень славянскай пісьменнасці і культуры.
падрабязна » -
VI Кірыла-Мяфодзіеўскія дзіцяча-юнацкія чытанні прайшлі ў Навагрудку
26 мая 2017У чытаннях прынялі ўдзел настаўнікі і бібліятэкары, вучні 6-9 класаў школ горада і раёна — удзельнікі конкурсу творчых работ, прысвечаных 700-годдзю Навагрудскай епархіі.
падрабязна » -
29 мая адбудзецца Першы моладзевы баль Тураўскай епархіі
26 мая 201729 мая ў Калінкавічах адбудзецца Першы вясновы моладзевы баль Тураўскай епархіі. У ўдзельнікаў будзе магчымасць прыняць удзел у розных гістарычных бальных танцах, пазнаёміцца з лепшымі традыцыямі бальнай культуры, набыць новых сяброў і незабыўна правесці час.
падрабязна »